13 лістапада ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ў рамках праекта па прафарыентацыі журфікс «Сустрэча з людзьмі розных прафесій» адбылася цёплая і пазнавальная рэспект-сустрэча «Человек славен трудом» з Жадзейка Святланай Уладзіміраўнай — лагапедам УЗ «Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца». Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 10 класа гімназіі №1 г. Дзятлава. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, дзе кожны меў магчымасць атрымаць карысныя веды і парады. Святлана Уладзіміраўна падрабязна распавяла пра асаблівасці працы лагапеда, пра асноўныя напрамкі і задачы, з якімі сутыкаецца спецыяліст у сваёй прафесійнай дзейнасці. Асаблівую цікавасць выклікала практычная частка: вучні выконвалі простыя, але эфектыўныя практыкаванні для развіцця артыкуляцыі і дыхання. Гульнёвыя заданні зрабілі занятак жывым і займальным, а асаблівая ўвага да чытання і слухання падкрэсліла важнасць гэтых навыкаў для развіцця маўлення і разумення тэкстаў. У канцы сустрэчы навучэнцы падзяліліся сваімі ўражаннямі: многія адзначылі, што атрымалі новыя веды і натхненне працаваць над сваім маўленнем. Такія мерапрыемствы ператвараюць бібліятэку ў сапраўдны цэнтр развіцця, дзе кнігі становяцца ключом да карысных сустрэч, новых адкрыццяў і прафесійнага самавызначэння.


