Абрамчык Алена Рыгораўна
Нарадзілася ў вёсцы Цынцавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Цынцавіцкую васьмігадовую школу, Вілейскую СШ № 2, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Расцянскай СШ Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, карэспандэнтам Дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", настаўнікам беларускай мовы і літаратуры СШ № 3 г. Дзятлава, намеснікам дырэктара ў вучэбна-мэтадычнай рабоце гімназіі №1 г. Дзятлава.
Жыве ў Дзятлаве, працуе інструкрам-метадыстам па турызму сектара спорта і турызма Дятлаўскага райвыканкама. Піша на рускай і беларускай мовах вершы, артыкулы, нарысы. Друкуецца ў газетах "Перамога", "Краязнаўчая газета", "Настаўніцкая газета", "Культура", расійскіх перыядычных выданнях. Выдала зборнікі вершаў "У апошняга кахання на краі", "Паслясмак", "Без цябе", "Насустрач сонцу", "Музыка новага дня", "Дацягнуцца да неба", кнігу публіцыстыкі "Дзятлаўскі край: вядомыя і невядомыя старонкі", аповесць "Адзін, дзевяць, сем, адзін або адзінота ў сетцы па-руску", каляровыя альбомы "Пішу тое, што хвалюе", "Вабяць родныя прасторы" (у суатарстве з мастакамі В. Ранцэвіч і І. Козелам).
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.