Бартан Віталь Іванавіч
(01.01.1935)
Нарадзіўся у в. Гузні Дзятлаўскага раёна. У 1951 г. скончыў Дзям’янаўскую сямігадовую школу і паступіў у Лідскае вучылішча. З 1952 па 1956 гг. служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу ў Навагрудскім педвучылішчы, якое скончыў у 1958 г. Настаўнічаў у Бераставіцкім і Дзятлаўскім раёнах, адначасова вучыўся на аддзяленні філасофіі завочнага факультэта БГУ. Пасля заканчэння БДУ ў 1966 г. паступіў у аспірантуру пры кафедры гісторыі філасофіі і логікі, а ў 1969 г. быў залічаны выкладчыкам гэтай кафедры. У 1972 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Мае вучоную ступень кандыдата філасофскіх навук і вучонае званне дацэнта.
В.М .Бартан – аўтар кніг “Сравнение как средство познания” (1978), “Формирование убеждений и лекционная пропаганда” (1982). Ён – сааўтар вучэбных дапаможнікаў “Логика” (1974), “Сборник упражнений по логике” (1977,1981,1990), “Логика”, “Логика: логические основы общения”. Апублікаваў больш за 100 навуковых работ у перыядычным друку. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 4 кандыдаты навук.
Літаратура:
Бараноўскі, П.М. Бартан Віталь Іванавіч / П.М.Бараноўскі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. - Мн., 1997. - С.339.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.