Барысевіч Арсеній Аляксандравіч
(26.12.1939)
Барысевіч Арсеній Аляксандравіч нарадзіўся ў в.Юравічы Дзятлаўскага раёна, беларускі вучоны ў вобласці будаўнічай механікі. Доктар тэхнічных навук (1996), прафесар (2003). З 1968 г. працуе ў БНТУ, а з 1980 г . загадчык кафедры. Напісаў некалькі работ па метадам разліка і аптымізацыі будаўнічых канструкцый і сістэм. Адна з яго прац гэта: "Аптымізацыя нелінейна ўпругіх стрыжнявых сістэм па метаду лакальных лінеарызаваных вобласцей",- Брэст,2001; Агульныя ўраўненні будаўнічай механікі і аптымальнае праектаванне канструкцый.- Мн.,1998.
Літаратура:
Барысевіч Арсеній Аляксандравіч // Рэспубліка Беларусь: энцыклапедыя: у 6 т.- Мн., 2006. - Т.2. - С.456.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.