Груда Эдуард Іосіфавіч
(29.11.1936)
Нарадзіўся ў в. Данілавічы, ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў Наваельнянскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне матэматыкі фізіка-матэматычнага факультэтата Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў на навуковай рабоце ў лабараторыі дыферэнцыяльных ураўненняў Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР. Прайшоў творчы шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка інстытута.
У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1966 г. яму прысвоена вучонае званне старшага навуковага супрацоўніка.
У 1973 г. Э.І. Груда абараніў доктарскую дысертацыю.
Спецыяліст у галіне аналітычнай і якаснай тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў, тэорыі ўстойлівасці, тэорыі сістэм Пфаффа, тэорыі ўраўненняў з адхіляючым аргументам, тэорыі перыядычных рашэнняў дыферэнцыяльных сістэм, тэорыі матрычных ураўненняў. Э.І. Груда апублікаваў звыш 120 навуковых работ, падрыхтаваў 7 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук. У 1991 г. яму прысвоена вучонае званне прафесара.
Тв.: О периодических решениях нелинейных дифференциальных систем с условием Липшица в общем критическом случае // Весці АН БССР. Сер. фіз.-матэм. навук.-1983.-№ 2; Псевдонормальная форма матриц // Дифференциальные уравнения. - 1991. - Т. 27. - № 10.
Літаратура:
Бараноўскі, П.М. Груда Эдуард Іосіфавіч, беларускі матэматык / П.М.Бараноўскі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. - Мн.,1997. - С.340.
Токараў, М.У. Груда Эдуард Іосіфавіч, беларускі матэматык / М.У.Токараў // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.5. - Мн.,1997. - С.452-453.
Груда Эдуард Іосіфавіч // Навукоўцы Дзятлаўшчыны: буклет / Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Г.В. Лашчэўская. - 2005. - Дзятлава. - 4с.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.