Краязнаўчы праект
Красюк Фёдар Фёдаравіч

Нарадзіўся ў г. Дзятлава Гродзенскай вобласці. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, факультэт гісторыя і замежнай мовы. Працаваў настаўнікам, інструктарам-метадыстам на Дзятлаўскай базе юных турыстаў, адказным сакратаром раённай арганізацыі тавараства "Веды". З 1985 па 2009 год - дырэктар Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея. Даследуе сацыяльна-эканамічнае развіццё Дзятлаўшчыны, гісторыю населеных пунктаў раёна. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і выданні кніг "Памяць". Дзятлаўскі раён", "На зямлі дзятлаўскай". Аўтар шэрагу артыкулаў на краязнаўчай тэматыцы.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.