Краязнаўчы праект
Міхаіл Іванавіч Лук'янчык

Нарадзіўся 30 жніўня 1953 года ў вёсцы Падвялікае Дзятлаўскага раёна. У 1970 годзе закончыў Руда-Яварскую сярэднюю школу, затым гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага педінстытута імя Янкі Купалы ў 1976 годзе. Працаваў у розных школах Дзятлаўскага раёна настаўнікам гісторыі і геаграфіі, намеснікам дырэктара, дырэктарам Нагародавіцкай васьмі гадовай і Раготнаўскай сярэдняй школ, больш сямі гадоў на пасадзе старшыні сельскага Савета. Да выхаду на пенсію ў 2014 годзе настаўнік гісторыі і геаграфіі школы "Баравічок" Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення дзяцей. Працоўную дзейнасць завяршыў у 2016 годзе ў якасці старшага навуковага супрацоўніка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Потым, як краязнавец, займаўся вывучэннем невядомых старонак гісторыі Дзятлаўшчыны, публікаваўся ў розных перыядычных выданнях.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.