Краязнаўчы праект
Солтан Станіслаў
(1746- 27.08.1836)

    З канца ХVІІІ стагоддзя па 1831г. Дзятлавам валодала буйная магнацкая сям’я Солтанаў. Гэта быў старажытны род, вядомы на Беларусі ў ХV – ХХ стст., да першай паловы ХVІ ст. ён насіў прозвішча Салтановічы ці Перасвіт-Солтаны. Прадстаўнікі роду займалі дзяржаўныя і адміністрацыйныя пасады ў Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай губернях.
    У 1782 г. Станіслаў Солтан стаў харунжым вялікім літоўскім, у абавязкі якога ўваходзіў нагляд за дзяржаўным сцягам. У 1790 г. С.Солтана назначаюць на пасаду падкаморага вялікага літоўскага. У 1791 г. ён становіцца маршалам надворным літоўскім – вышэйшай службовай асобай у Вялікім княстве Літоўскім.
    Зямлі меў Станіслаў Солтан 5300 дзесяцін, з якіх 1671 былі ў карыстанні сялян, 1200 – у карыстанні жыхароў мястэчка. Астатнімі распараджаўся сам граф.
    У час Айчыннай вайны 1812 г. выступіў на баку Напалеона, бо той абяцаў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае. Памёр Станіслаў Солтан у 1836 г. ў Мітаве, цяпер Ялгава, Латвія.
    Дзятлава перайшло да яго сына Адама, палкоўніка войска кароннага.
    Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Адам Солтан на некаторы час адышоў ад дзяржаўных спраў і заняўся гаспадарчай дзейнасцю. У сваім мястэчку Дзятлава ён пабудаваў у пачатку ХІХ ст. невялікую папяровую фабрыку, цагельны завод і паштовую станцыю. У Дзятлаве знаходзілася бібліятэка графа. Яна з’яўлялася адной з лепшых у  Гродзенскай губерніі. Прымаў актыўны ўдзел таксама ў паўстанні 1830-1831 гг., за што былі канфіскаваны ягоныя ўладанні, у тым ліку і Дзятлава.У 1831 годзе Дзятлава перайшло ў дзяржаўную казну. Такім чынам, 333 гады сваёй гісторыі Дзятлава было праватнаўласніцкім мястэчкам.
Літаратура:
    Адам Солтан // Красюк,Ф.Ф. Зецела і яго ўладары / Ф.Ф.Красюк. – Дзятлава. – 2007. – С.15.
    Ерашэвіч,А.А. Солтан Станіслаў / А.А.Ерашэвіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Мн., 2002. – Т.15. – С.80.
    Лакіза,В.Л. Солтан Станіслаў / В.Л.Лакіза // Памяць: гіст-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на.- Мн., 1997.- С.39-40.
    Солтан Станіслаў// Красюк,Ф.Ф. Зецела і яго ўладары / Ф.Ф.Красюк. – Дзятлава. – 2007. – С.15.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.