Турко Мікалай Аляксандравіч
(1928-2012)
Нарадзіўся ў в. Трошчычы Карэліцкага раёна. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1954 г. Працаваў галоўным урачом райбальніцы ў Свіслачы, Сочы. З 1981г.- галоўны ўрач санаторыя "Радон", працаваў галоўным урачом санаторыя "Белая Русь" Дзятлаўскага раёна. Званне прысвоена ў 1975г. Узнагароджаны трыма граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура:
Турко Мікалай Аляксандравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. - Мн., 1997. - С. 337.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.