Аблажэй Алег
(06.05.1954)
Нарадзіўся Аблажэй Алег у в. Лезнявічы Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям'і, беларускі і літоўскі мастак, жывапісец, графік. У 1977г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. З 1977 г. па 1979 г. служыў у войску. У 1980 па 1985 гг. вучыўся ў Вільнюскім мастацкім інстытуце па спецыяльнасці "Графіка". Працаваў як ілюстратар кніг мастацкай літаратуры. Сярод іх "Гуканне вясны" В. Жуковіча, "Гарадніца" Д. Бічэль-Загнетавай, выдадзеныя ў Мінску, "Шведскія казкі" Э. Хэмінгуэя, зборнік "Сербская паэзія", выдадзеныя ў Маскве, "Казка пра Султана", выдадзеная ў Вільнюсе. Выдаў у Польшчы зборнік сваіх літаратурных твораў "Сем казак пра каралеўнаў", аформлены ім самім. З'яўляецца мастацкім рэдактарам газеты "Рунь". Афармляе дзіцячы часопіс "Лола". Аўтар партрэтаў грамадскіх і культурных дзеячаў Літвы, пейзажаў, серый карцін у якіх увасоблены вобразы жанчын. Удзельнічаў у выставах у Літве, Латвіі, Эстоніі,Беларусі, Польшчы, Германіі.
Літаратура:
Аблажэй Алег // Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. - Гродна, 2000. - С.5.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.