Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч
(1.11.1933-5.08.2001 гг.)
Нарадзіўся ў в. Варакомшчына Навагрудскага павета (цяпер Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці).
Вучыўся ў Наваельнянскай школе рабочай моладзі і адначасова працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі. У 1952 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Працаваў у рэспубліканскіх газетах і часопісах, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі.
Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1963-1965гг.). Працаваў у рэдакцыі часопіса "Маладосць". Спачатку рэдактарам аддзела прозы, потым - намеснікам галоўнага рэдактара (1969-1977гг.). Узначальваў сцэнарную майстэрню пры кінастудыі "Беларусьфільм" (1977-1980 гг.). З 1982 г. - галоўны рэдактар часопіса "Бярозка".
У складзе бларускай дэлегацыі прымаў удзел у рабоце 38-й сесіі ААН (Нью-Йорк, 1983 г.).
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1980) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1989 г.). Член рады Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З першымі апавяданнямі ў друку Вячаслаў Адамчык выступіў у 1957 г. За гэты час ім выдадзены наступныя кнігі: зборнікі апавяданняў "Свой чалавек"(1958), "Млечны шлях" (1960), "Міг бліскавіцы" (1965), "Дзікі голуб"(1972), "Год нулявы" (1980).
Раман "Чужая бацькаўшчына" і п'еса "Раіса Грамычына" экранізаваны.
Творы Вячаслава Адамчыка перакладаліся на рускую мову, польскую, літоўскую, нямецкую, яўрэйскую, балгарскую, туркменскую і іншыя мовы.
Літаратура:
Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Пяткевіч А.М.
Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. - Гродна, 2000. - С.7-8. i iнш.