Краязнаўчы праект
Радзівіл Альбрыхт
(25.3.1717-пасля 1790)

    Нарадзіўся ў маёнтку Дзятлава Навагрудскага ваяводства, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, сын М.Ф.Радзівіла. Пасля смерці ў 1733 г . караля Аўгуста ІІ выступаў разам з бацькам і братамі за абранне на пасад Аўгуста ІІІ. Пасол на пацыфікацыйны сейм 1736 г ., дзе падпісаў дыплом пра абранне Аўгуста ІІІ. У 1750 г . маршалак Трыбунала ВКЛ. У 1740–х г. палкоўнік панцырнай кавалерыі ВКЛ, з 1754 г . палкоўнік гусарскага знака ў харугве каралевіча Фрыдэрыка, з 1755 г . генерал-маёр войска ВКЛ. У час бескаралеўя 1763 г. працаўнік Чартарыйскіх, выступаў супраць абрання на пасад Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768 г . далучыўся да Барскай канфедэрацыі і быў адным з кандыдатаў на пасаду яе маршалка ў ВКЛ; у 1770 г . абраны маршалкам канфедэрацыі ў Рэчыцкім павеце. У 1771г. распрацаваў план “вялізнай дыверсіі”, які прадугледжваў распаўсюджванне канфедэрацыі па ўсёй Беларусі, захоп галоўных замкаў, канцэнтрацыю войск у Бабруйску і наступны марш у Польшчу. Пасля ваенных няўдач выехаў у Сілезію, потым у Італію. У 1777 г. вярнуўся і прымірыўся з каралём. Валодаў Крожамі ў Жамойці, Глускам і Хальчам у Рэчыцкім павеце і інш.; у 1734-1773 гг. стараста рэчыцкі. У шлюбе з Ганнай Кунегундай Халецкай меў 3 дачкі і сына Дамініка (1754-1798), старосту кнышынскага.
Літаратура: Радзівіл Альбрыхт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. - Мн.,2001. -  Т.6. -  Кн.1. -  С.52.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.