Краязнаўчы праект
Нікіпорчык Ала
(11.06.1957)

    Жыццёвы шлях паэтэсы пачаўся на Дзятлаўшчыне, у вёсцы Капці Рудаяварскага сельсавета. Менавіта тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады. Закончыўшы школу, Ала паступіла на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Пасля яго заканчэння працавала настаўніцай у Дзям'янаўскай школе.
    У свет выйшлі два зборнікі паэтэсы. Першы - "Пад бахаўскую такату дажджу" больш свецкага напрамку.
    Прыцягвае ўвагу і другі зборнік "Сляза і малітва", які выйшаў напрыканцы 2006 года ў выдавецтве "Кнігазбор".
    Нямала вершаў прысвечаны святыням роднага краю. "Полацкія сны", "Трыпціх - да Каложы", "Спроба акафіста Божай маці".
Цяпер Ала Нікіпорчык жыве і працуе ў Гродне. З'яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
    Літаратура: Дуброўская,А. Сляза і малітва: [Паэтычная творчасць Алы Нікіпорчык] /А.Дуброўская // Перамога. - 2007. - 27 чэрвеня. - С.3. Нікіпорчык Ала - аўтар паэтычных зборнікаў // Маладосць . - 2010. - №1. - С.46.

    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю