Астрожскі Канстанцін Васіль
(1527 - 21.03.1608)
Нарадзіўся (1527 - 21.03.1608) быў сынам ад другой жонкі Аляксандры з роду Слуцкіх. З'яўляўся адным з багатых і ўплывовых магнатаў у Вялікім княстве Літоўскім.
Свае дзіцячыя і юнацкія гады Канстанцін прысвяціў падрыхтоўцы да дзяржаўнай службы, а таксама вядзенню гаспадаркі, якая налічвала 25 гарадоў, 10 мястэчак і 670 вёсак.
Дзятлава таксама з'яўлялася ўласнасцю К.В. Астрожскага. Аднак разгарэлася барацьба за правы на ўладанне мястэчкам. Пасля смерці гетмана К.В. Астрожскага валодаць Дзятлавам пачала яго другая жонка - княгіня Аляксандра. Правы на ўладанне меў і старэйшы сын гетмана - Ілья. Пакуль падрастаў другі сын Канстанцін, закон быў на яго баку. Таму з 1531 па 1541 гг. Дзятлавам валодаў Ілья Канстанцінавіч. Ілля быў сынам ад першай жонкі Таццяны з роду Гальшанскіх.
З 1541 г. амаль да канца стагоддзя ўсё гаспадарчае і культурнае жыццё мястэчка падпарадкоўвалася князю Канстанціну Канстанцінавічу Астрожскаму.
Шмат увагі ўдзяляў К.В. Астрожскі дзяржаўным справам. Ён займаў пасады старасты Уладзіміра-Валынскага, з 1550 г.- маршалка Валынскай зямлі, а з 1559 г. - ваяводы кіеўскага. Не стаяў у баку К.В. Астрожскі і ад палітычнай барацьбы, якая разгарэлася ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове ХVІ ст.
Пэўную цікавасць выклікае і культурнае жыццё К.В.Астрожскага. Увесь свой вольны час ён прысвячаў стварэнню праваслаўных брацтваў, заснаванню школ для розных саслоўяў, прымаў удзел у стварэнні мноства бібліятэк.
У 1580 г. на яго сродкі адкрылася друкарня ў Астрозе, дзе некаторы час працаваў рускі першадрукар Іван Фёдараў.
Памёр К.В. Астрожскі ва ўзросце 81 года, увайшоўшы ў гісторыю як палітычны і культурны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.
Літаратура:
Астрожскі Канстанцін Васіль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. - Мн., 1996. - Т. 2. - С.56.
Астрожскі Канстанцін Васіль // Памяць: гіст-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. - Мн., 1997. - С.38.
Астрожскі Канстанцін Васіль // Красюк,Ф.Ф. Зецела і яго ўладары / Ф.Ф.Красюк. - Дзятлава. - 2007. - С.5-6.