Краязнаўчы праект
Бажко Алесь
(Аляксандр Цімафеевіч)
       (22.10.1918 - ?)

    Нарадзіўся ў в. Даўгінава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Музычным інстытуце імя С. Манюшкі ў Навагрудку (1936-1938гг.), у Варшаўскай кансерваторыі (1938-1939гг.). Працаваў дырэктарам Мірскага РДК (1940г.).  У гэтым жа годзе прызваны ў Савецкую Армію. Пасля ранення пад Ельняй у 1942г. працаваў на абаронным будаўніцтве. Удзельнічаў у стварэнні першых адзінак якасці генеральнага інструктара прапаганды Валагодскага акружнога ўпраўлення Саюза польскіх патрыётаў. З чэрвеня 1945г.- інструктар Баранавіцкага абкома камасамола, першы сакратар Дзятлаўскага райкома камсамола. Са снежня 1945г.- на журналісцкай рабоце: літсупрацоўнік баранавіцкай абласной газеты "Чырвоная змена", на абласным радыё, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет "Савецкі селянін", "Чырвоная змена", у маладзечынскай абласной газеце "Сталінскі шлях". У 1955г. завочна скончыў Літаратурны інстытут імя М.Горкага ў Маскве. З 1956г. карэспандэнт, загадчык аддзела пісем газеты "Літаратура і мастацтва". У 1973-1977 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Янкі Купалы. У 1977 - 1978 гг. - галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і намеснік начальніка Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР. Член СП СССР з 1957 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977 г.).
    У друку выступіў упершыню з нарысамі і нататкамі ў 1945г. Першыя вершы апублікаваў у 1947 г. Выступае як перакладчык з польскай і славацкай моў.
Літаратура:
Бажко Алесь  // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. - Мн., 1997. - С. 338 - 339.   

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.