Краязнаўчы праект
Біцько Валянцін Сцяпанавіч
(02.05.1919-14.04.1981)

    Нарадзіўся Біцько ў с.Вялікая Салтанаўка Васількаўскага раёна Кіеўскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1939г. Пасля заканчэння ў 1941 г. Астраханскага стралкова-кулямётнага вучылішча ў званні лейтэнанта праходзіў службу ў г.Даўгаўпілс.
    У першы дзень вайны часць, у якой служыў В.С.Біцько, уступіла ў бой з дэсантам гітлераўцаў. Валянцін Сцяпанавіч быў цяжка паранены, папаў у палон, уцёк. У дарозе адкрыліся раны. Сяляне в. Вензавец Дзятлаўскага раёна Антон Белавус і Алёна Губар далі прытулак раненаму салдату. Праз іх В.С. Біцько пазнаёміўся з савецкімі актывістамі, а тыя дапамаглі яму звязацца з Мікалаем Вахоніным, Васілём Кавязіным і іншымі былымі ваеннаслужачымі, якія жылі ў суседніх вёсках.
    Так з красавіка 1942г. В.С. Біцько ўключыўся ў барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў радах партызан. Камандаваў партызанскай групай, ротай. Стаў адным з арганізатараў партызанскага атрада "Арлянскі", які дзейнічаў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. З ліпеня 1943г. В.С.Біцько - камандзір Ленінскага партызанскага атрада. Пад камандаваннем Біцько Ленінскі атрад пусціў пад адхон 22 эшалоны, вывеў са строю 23 паравозы, 118 вагонаў, 2 чыгуначныя масты, парэзаў 10 км тэлефоннай сувязі, узарваў 35 аўтамашын, разграміў нямецка-фашысцкія гарнізоны ў Рудзе Яварскай, Жалудку і іншых месцах. Узяў у палон шмат нямецкіх салдат.
    Пасля вайны В.С. Біцько працаваў старшынёй Дзятлаўскага выканкама, загадчыкам аддзела Дзятлаўскага РК КП, дырэктарам ільнозавода, дырэктарам камбіната камунальнай гаспадаркі.
    Памёр В.С. Біцько 14.4.1981 года.
Літаратура:
    Валянцін Сцяпанавіч Біцько // Памяць: гіст. - дакум. хроніка. - Мн.,1997. - С.179-180.
    Валянцін Сцяпанавіч Біцько    // Их именами названы: энциклопедический справочник. - Мн., 1987. - С.26.
    Палховіч,Т. Валянцін Сцяпанавіч Біцько / Т.Палховіч // Перамога. - 2004. - 19 мая. - С.1.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.