Краязнаўчы праект
Бальшы
Аляксей Міхайлавіч
   
    Нарадзіўся ў г.п. Наваельні, дзе вырас і скончыў школу. На прызыўной камісіі камісар прапанаваў хлопцу звязаць сваё жыццё з ваеннай службай. Аляксей паступаў у Калінінградскае ваеннае вучылішча, але не прайшоў па конкурсу. Аднак ад мары стаць ваенным не адказаўся і паступіў у Кіраў, школу тэхнікаў ваенна-паветраных сіл. Ужо праз два гады па размеркаванню папаў у групу савецкіх войск у Германію, дзе служыў баявым тэхнікам верталёта на працягу трох год.
     - Жылі мы ў модулях - зборных шчытавых доміках, якія размяшчаліся ў аэрапорце. Нас было па пяць чалавек у пакоях. У цэлым, умовы для жыцця былі някепскія. Харчаваліся ў лётна-тэхнічнай сталовай. У вольны час заўсёды наведвалі клуб, дзе нам паказвалі фільмы. Да нас нават з канцэртам Разенбаўм прыязжаў, - успамінае Аляксей Міхайлавіч.
Аднак было многа і непрыемных момантаў. Паколькі Кабул знаходзіўся на вышыні 1780 метраў над узроўнем мора, то летам жара проста не давала спакою. Тэмпература паветра каля плюс 50 градусаў і плюс 60 у нізінах. Вядома, жара - самае добрае окружэнне для развіцця дызентэрыі, тыфа, гепатыта. Пагэтаму амаль усе хлопцы перахварэлі гэтымі хваробамі.
    Зіма ў Кабуле таксама не радавала вачэй белым дываном снега. Тэмпература зніжалася да нуля, часам ішоў снег, але доўга не залежваўся і да вечара разставаў. На пытанне: "Што больш за ўсё адразу здзівіла ў Кабуле" Аляксей Міхайлавіч адказаў: "Жара і белы-белы небасхіл, як прасціна. Калі воблакі прыходзілі, то яны плылі не па небасхілу, як мы прывыклі бачыць, а слаліся па зямлі". Такая пагода лічылася нялётная, пагэтаму ўвесь час лётчыкі праводзілі на зямлі. Але, паверце, і баявых заданняў хапала на долю Аляксея Міхайлавіча. На яго ліку 1050 гадзін палёта ў паветры, а вылетаў яшчэ больш.
Лятаў Аляксей Бальшы на шматцэлевым верталёце МІ-8, які выкарыстоўваўся для перевозкі груза, людзей, пошты, назіранняў за караванамі, дэсантыравання. Пры неабходнасці на машыну навешвалі зброю і ляталі ў якасці штурмавікоў. Абаранялі, як быццам ангелы з нябес, тых, хто пападаў у бяду на зямлі.
    На задання звычайна ляталі групамі: пара верталётоў М-8, пара прыкрыццё - верталёты МІ-24, якія выконвалі агнявую подтрымку. Увярху прыкрывалі два "грача", самалёты СУ-25.
Хосцінскую аперацыю Аляксей Міхайловіч успамінае як адну з самых жудасных. Іменна за выконванне такіх цяжкіх заданняў Аляксея Бальшога ўзнагародзілі медаллю "За боевые заслуги".
Літаратура: Аляксей Міхайлавіч Бальшы // З архіва музея Гімназіі №1 г.Дзятлава.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.