Краязнаўчы праект
Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч
(22.07.1936)

    Нарадзіўся ў в. Рабкі Дзятлаўскага раёна ў беднай сялянскай сям'і. З 1937 г. жылі ў Навагрудку, тут скончыў беларускую школу. Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ. Настаўнічаў у 7-годцы ў в.Слабада на Вілейшчыне, быў карэктарам Маладзечынскай абласной газеты "Чырвоны сцяг". З 1952 па 1962 гг.- інспектар Маладзечынскага РайАНА. Скончыў аспірантуру ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі і з 1991 г., працуе ў гэтым інстытуце загадчыкам аддзела старажытнай  і новай беларускай літаратуры. З 1952 г. друкаваў вершы, а з 1959 г. - артыкулы, рэцэнзіі. Выдаў даследаванні "Беларускія летапісы як помнік літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў", "Беларускі тытан эпохі Адраджэння" і інш. Аўтар шматлікіх публікацый у энцыклапедыях, навуковых зборніках. Рэдактар літаратуразнаўчых прац, зборнікаў матэрыялаў на тэмы старажытнай беларускай літаратуры і культуры.
    Вячаслаў Чамярыцкі - беларускі крытык і літаратуразнавец, культуролаг, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
    Літаратура:   
Аўсяная,М. Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч / М.Аўсяная // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6т . - Мн., 2003. - Ч.2. - Т.6. - С.134-135.
Аўсяная,М. Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч / М.Аўсяная // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. - Мн., 2003. - Т.17. - С.214.
Далідовіч,Г. Дасведчана, праўдзіва, патрэбна  / Г.Далідовіч // Краязнаўчая газета. - 2006. - № 27. - ліпень. - С.2.
Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч // Пяткевіч А М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік.  -  Гродна, 2000.  -  С.319-320.
Палховіч,Т. Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі - навуковец, перакладчык, пісьменнік / Т.Палховіч // Перамога. - 2006. - 22 ліпеня. - № 56. - С.3.
Кісялёў, Г. Зачараваны старымі летапісамі: загадка таленту Вячаслава Чамярыцкага / Генадзь Кісялёў // Роднае слова. - 2006.  -  № 9. - С.25-27.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.