Краязнаўчы праект
Чыгрын Іван Пятровіч
(10.04.1931)

    Нарадзіўся ў в. Чамяры Слонімскага раёна, беларускі літаратуразнавец, паэт. Кандыдат філалагічных навук, з сялянскай сям'і. У Чамярах скончыў 6 класаў. Сярэднюю адукацыю атрымаў у беларускай СШ№1 г.Слоніма. Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ з 1950 па 1955гг. Працаваў завучам у Рудаяварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна з 1955 па 1957гг., затым працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Кракоцкай СШ Слонімскага раёна (1957-1958). Скончыў аспірантуру ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці "беларуская фалькларыстыка"(1961).     Пасля працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1962-1992). Друкаваўся як літаратуразнавец з 1959г. Выдаў даследаванні "Станаўленне беларускай прозы і фальклор" (1971), "Проза "Маладняка"(1985), "Крокі. Проза "Узвышша" (1989), "Рэальнае і магчымае. Проза Якуба Коласа" (1991), "Паміж былым і будучым Проза Максіма Гарэцкага"(1994). Сааўтар даследаванняў "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" (1977, на рускай мове), "Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці" (1978). Займаўся рэцэнзаваннем, тэксталогіяй, укладаннем зборнікаў літаратурных твораў, збіраў фальклор. Друкуе вершы, пераклады з рускай мовы паэтычных твораў. Выдаў зборнікі лірыкі "Капеж" (1992), "Трыба" (1998), "Бераг" (1998). 
Літаратура:
    Чыгрын Іван Пятровіч // Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік.  -  Гродна, 2000.  -  С.324.
    Парэпка, А.П. Чыгрын Іван Пятровіч / А.П.Парэпка // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. -  Т.17. -   Мн., 2003. -  С.296.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.