Чурыла Арцемія Міхайлаўна
(1933 - 2018)
Арцемія Міхайлаўна нарадзілася 1 студзеня 1933 года ў г. Дзятлава. Заняткі ў школе пачала ў першым класе польскай школы (цяпер музычная школа). У 1940 годзе польская школа была зачынена і ўсіх вучняў перавялі ў Дзятлаўскую беларускую школу (цяпер СШ № 2) і пакінулі клас на паўторны год. У 1950 годзе Арцемія Міхайлаўна скончыла школу і паступіла ў Гродзенскі педагагічны інстытут на філалагічны факультэт аддзялення рускай мовы і літаратуры. Інстытут скончыла ў 1954 годзе і была накіравана на працу ў Дзятлаўскі раён. З 1954 года па 1958 год працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Ахонаўскай школе. У жніўні 1958 года была пераведзена ў СШ № 1 г. Дзятлава настаўнікам рускай мовы і літаратуры. З 1961 года па 1971 год працавала завучам па вучэбна - выхаваўчай рабоце. З 1971 года па 1991 год Арцемія Міхайлаўна зноў працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Дзятлава. Пайшла на пенсію ў 1991 годзе. Узнагароджана: у 1968 годзе атрымала значок "Выдатнік асветы БССР", у 1975 годзе было прысвоена званне заслужанага настаўніка БССР, у 1978 годзе была дэлегатам VI з'езда настаўнікаў, у 1984 годзе ўзнагароджана значком "Выдатнік асветы СССР". Усё жыццё Арцемія Міхайлаўна прысвяціла школе, дзецям. Яна давала дзецям глыбокія і трывалыя веды, перадавала сваю любоў да кніг - крыніцы ведаў.
Літаратура:
Чурыла Арцемія Міхайлаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. - Мн., 1997. - С. 337.
Настаўніцы любай імя ўзгадаю... пра настаўніцу Чурыла Арцемію Міхайлаўну / фота // Перамога (Дзятлаўскi раён). - 2013. - №4. - 16 студзеня. - C. 3.
Абрамчык, А. Жыццё, вартае пакланення: успаміны пра Чурыла Арцемію Міхайлаўну / Алена Абрамчык // Перамога. - 2018. - 19 снежня. - № 98. - С. 4.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.