Краязнаўчы праект
Кароль Сцяпан Георгіевіч
(02.12.1894-20.01.1975)

Сцяпан Георгіевіч Кароль ў в. Дварэц Слонімскага павета (цяпер Дзятлаўскі раён) у сям'і селяніна-бедняка.
    У пачатку імперыялістычнай вайны яго прызвалі ў армію. Папаў радавым у авіяцыйную эскадрыллю. Ваяваў у 29-м авіяцыйным атрадзе на Заходнім фронце, спачатку на тэрыторыі Беларусі, потым у Прыбалтыцы.
    У час Кастрычніцкай рэвалюцыі Сцяпан Георгіевіч Кароль быў выбраны членам ваенна-рэвалюцыйнага камітэта авіяатрада.
    3 ліпеня 1919г. па сакавік 1920 г. Кароль вучыўся ў Ягор'еўскай авіяшколе пад Масквой, удзельнічаў у баях супраць Дзянікіна.
  Вясной 1933г. Кароль быў прызначаны камандзірам і камісарам 53-й авіябрыгады Беларускай ваеннай акругі ў Бабруйску. Адначасова кіраваў будаўніцтвам аэрадрома і ваеннага гарадка.
    У ліпені 1935г. пасля заканчэння Ваенна-паветранай акадэміі імя Жукоўскага яго накіроўваюць камандзірам 65-й знішчальнай авіябрыгады ў Жытомір.
    За другое месца ў аглядзе брыгад Сцяпана Георгіевіча Караля ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі і машынай "эмка".
    Летам 1937г. у палку пачаліся масавыя арышты. С.Г.Караля вызвалілі ад камандавання, выключылі з партыі. Жыццё сям'і было пад пагрозай.
     У пачатку 1939г., калі рэпрэсіі крыху спыніліся, Караля выклікалі на партыйную камісію і ўзнавілі ў партыю.
  У пачатку Вялікай Айчыннай вайны С.Г.Караля прызначылі намеснікам камандуючага Паўночна-Каўказскай зоны супрацьпаветранай абароны, у маі 1942г. - камандзірам 148-й знішчальнай авіядывізіі супрацьпаветранай абароны. Дывізія ўдзельнічала ў бітве на Курскай дузе.
        Сцяпан Георгіевіч Кароль памёр 20 студзеня 1975г. у Кіеве. Радзіма высока адзначыла яго заслугі, узнагародзіўшы ордэнам Леніна, ордэнам Кутузава ІІ ступені, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума - Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.
Літаратура:
    Кароль Сцяпан Георгіевіч // Памяць: гіст. - дакум. хроніка. - Мн.,1997. - С.202-203.
    Кароль Сцяпан Георгіевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. - Мн., 1997. - Т.4. - С.123.
    Кароль Сцяпан Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18т. - Мн., 1999. - Т.8. - С.89.
    Казарыцкі,В. Слаўны шлях генерала / В.Казарыцкі // Перамога. - 1977. - 9 ліпеня. - С.2.
    Казарыцкі,В. Генерал С.Г.Кароль / В.Казарыцкі // Перамога. - 1978. - 23 лютага. - С.2.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.