Краязнаўчы праект
   Радзівіл Мікалай Фаўстын
    (21.05.1688-2.02.1746)

    Мікалай Фаўстын Радзівіл нарадзіўся 21 мая 1688 года ў Дзятлаве. Яму было ўсяго 9 гадоў, калі памёр бацька. Пачатковую адукацыю Мікалай Фаўстын атрымаў у Нясвіжскім калегіуме езуітаў. У 1600 годзе ён выправіўся ў пяцігадовае падарожжа за мяжу, каб працягваць вучобу ў Парыжы. Вярнуўшыся на радзіму, актыўна ўключыўся ў палітычнае жыццё дзяржавы. Удзельнічаў у Паўночнай вайне 1700-1721 гадоў. У адзін з момантаў вайны быў на баку шведаў, але з 1709 года апынуўся ў антышведскія лагеры. За гэта крэпасць К. Астрожскага ў Дзятлаве была разбурана шведамі, а само Дзятлава спалена. Меў чын генерал-лейтэнанта, пасля вайны выконваў абавязкі камандуючага войскамі ВКЛ.
Мікалай Фаўстын быў жанаты на Барбары з роду Завішаў (уладароў Раготна на Дзятлаўшчыне). Меў 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Удальрыка Крыштафа, Станіслава, Альбрыхта і Ежы.
    З імем Мікалая Фаўстына звязана будаўніцтва дзятлаўскага палаца. Дакладна вядома, што будаўніцтва палаца было закончана ў 1751 годзе.
Літаратура:
    Радзівіл Мікалай Фаўстын // Красюк,Ф.Ф. Зецела і яго ўладары / Ф.Ф.Красюк. - Дзятлава. - 2007. - С.12.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.