Фогель Ян Янавіч
(24.12.1898-08.07.1944)
Нарадзіўся ў п. Дурэ Вольмарскага павета Ліфляндскай губерніі. Цяжкі, шматпакутны час. Вялікая сям'я ледзь зводзіла канцы з канцамі. І таму дзеці з маленства пачыналі працаваць, зарабляць на хлеб.
Маленькі Ян спачатку быў пастушком, пасля грузчыкам. Затым уладкаваўся працаваць на чыгунку. У жніўні 1914 г. змог паступіць у Вольмарскую настаўніцкую семінарыю.
Ян Фогель кіраваў рабочымі дэманстрацыямі і паўстаннем у Вольмары супраць прыгнёту баронаў і кулакоў.
Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі Ян Янавіч працаваў у Цэнтральным Камітэце Камуністычнай партыі Латвіі, рэдакцыі бальшавіцкай газеты "Цыня".
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны Ян Янавіч прызначаецца начальнікам Упраўлення ўсенавуча Прыволжскай ваеннай акругі. Ён піша некалькі рапартаў аб адпраўцы ў дзеючую армію. Камандаванне высока ацаніла баявое майстэрства і адвагу камандзіра дывізіі. Ян Янавіч быў узнагароджаны ордэнам Леніна і ўдастоены звання генерал-маёра. Стралковая дывізія атрымала назву Рагачоўская.
На досвітку 23 чэрвеня 1944 г. магутная артылерыйская і авіяцыйная падрыхтоўка абвясціла аб пачатку аперацыі "Баграціён". У пачатку ліпеня дывізія Я.Я. Фогеля была ўжо ў Карэліцкім раёне. Дывізія развівала імклівае наступленне ў накірунку Навагрудка, Карэліч, Дзятлава. На досвітку фашысты пайшлі ў жорскую атаку з намерам скінуць у раку нашы часці. Але не вытрымаўшы націску савецкіх войск, вораг быў вымушаны адступіць на ўсім участку абароны.
Генерал Ян Янавіч Фогель быў заўсёды там, дзе вырашаўся зыход бою, непасрэдна ў баявых парадках палкоў. Асабістым прыкладам натхняў салдат і афіцэраў на безумоўнае выкананне атрыманага загаду. Але … здарылася бяда. 8 ліпеня 1944 г. Яна Янавіча цяжка паранілі. Лепшыя медыцынскія сілы былі бездапаможнымі.
Пахавалі Яна Янавіча Фогеля з усімі вайсковымі ўшанаваннямі ў парку г.п.Дзятлава.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 г. Яну Янавічу Фогелю пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Літаратура:
Заяц, І.І. Фогель Ян Янавіч, генерал / І.І.Заяц // Памяць: гіст. - дакум. хроніка. - Мн.,1997. - С.225-226.
Палховіч,Т. Фогель Ян Янавіч / Т.Палховіч // Перамога. - 2004. - 7 красавіка. С.2.
Фогель Ян Янавіч, генерал // Их именами названы: энциклопедический справочник. - Мн., 1987. - С.79.
Фралоў,П. Адваэжны генерал / П.Фралоў // Перамога. - 1980. - 9 мая. - С.2.