Філідовіч Іосіф Юр'евіч
( 1874 - 1942)
Шмат народных мсціўцаў ваявалі ў Ліпічанскай пушчы, што раскінулася ў Дзятлаўскім і суседніх раёнах. Партызаны вялі настойлівыя, жорсткія баі. Параненых станавілася ўсё больш. Ім патрабавалася тэрміновае лячэнне. Арганізавалі пастаянны партызанскі шпіталь. Неабходна было адшукаць для гэтага глухое надзейнае месца.
На дапамогу партызанам прыйшоў сувязны з вёскі Пушча-Ліпічанская Іосіф Юр'евіч Філідовіч. Рэдкі знаўца тутэйшых мясцін, найвопытнейшы паляўнічы Філідовіч паказаў востраў, скрозь зарослы лесам, сярод вялікага непрахаднога нават у самыя моцныя маразы балота.
Прайсці туды можна было толькі па адной звілістай сцяжынцы, па нябачных нават паблізу кладках. І калі, хто не ведаў праходу і рызыкнуў бы прайсці на востраў, адразу чакала пагібель.
У снежні 1942г., ратуючы партызанскі шпіталь, паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. Вясной 1943г., калі растаяў снег, яго цела знайшлі партызаны. Яно ляжала ў лясных нетрах за дзесяць кіламетраў у супрацьлеглым баку ад шпіталя.
Літаратура:
Заяц,І. Подзвіг у Ліпічанскай Пушчы / І.Заяц // Беларуская мінуўшчына. - 1994. - №2. - С.28.
Ліпічанскі Іван Сусанін // Гродзенская праўда. - 2007. - 29 снежня. - С.11.
Ліпічанскі Сусанін // Памяць: гіст. - дакум. хроніка. - Мн.,1997. - С.194-195.
Палховіч,Т. Іосіф Юр'евіч Філідовіч / Т.Палховіч // Перамога. - 2004. - 2 ліпеня. - С.2.
Помнік Філідовічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. - Мн., 1986. - С.171.
Філідовіч Іосіф Юр'евіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945: Энцыклапедыя. - Мн., 1990. - С.606.