Краязнаўчы праект
Фурсенка Іван Сямёнавіч
(1918-1944)

    Нарадзіўся ў 1918г. у с.Дняпроўка (цяпер Каменка) Запарожскай вобласці, у сям'і селяніна, украінец. Член КПСС з 1943г. Закончыў 10 класаў. У савецкай Арміі з 1939г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941г. Камандзір гарматы 2012-га зенітна-ратылерыйскага палка (49-я армія, 2-гі Беларускі фронт). Старшы сяржант І.С.Фурсенка вызначыўся ў баі 23.7.1944г. у раёне в. Падліпкі (Гродзенскі раён): падбіў 4 варожыя танкі. Фурсенка быў паранены, але працягваў весці бой і знішчыў яшчэ танк праціўніка. Да гэтага разлік зенітнай гарматы збіў 14 варожых самалётаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1 ступені.
    Памёр ад ран 27.7.1944г. Пахаваны ў г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна. Імем героя названа вуліца ў сяле Кашэнка, дзе ён нарадзіўся, і ўстаноўлена мемарыяльная стэла з яго барэльефам.
Літаратура:
    Фурсенко Иван Семёнович // Герои Советского Союза: краткий биографический словарь. - М., 1988. - Т.2. - С.227-228.
    Фурсенка Іван Сямёнавіч // Памяць: гіст. - дакум. хроніка. - Мн.,1997. - С.225-226.
    Фурсенка Іван Сямёнавіч // Их именами названы: энциклопедический справочник. - Мн., 1987. - С.96.
    Фурсенко Иван Семёнович // Книга героев Гродненской области / Сост. Ю.М. Алексей. -  Гродно, 2005. - С.74.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.