Краязнаўчы праект
Прамень Герасім
(Пышко Іван)
(1906-27.07.1964)

    У вершах і аўтабіяграфічных нататках I.I. Пышко (Герасім Прамень) паўстаюць карціны сялянскага, скупога на пяшчоты дзяцінства і ўжо зусім жорсткай мазольнай сталасці, сталасці барацьбы. Сакратар Зачэпіцкай ячэйкі КПЗБ I. I. Пышко меў неадольную цягу да паэзіі, што пацвярджаюць радкі яго верша:
Дабра ўсім жалаю
сынам сваіх палёў.
I горача вітаю
паэтаў-змагароў.
    Іван Пышко выяўляе жывую  чалавечую атмасферу, у якой бытавала партыйнае слова ўвогуле і самадзейная агітацыйная паэзія камуністычнага падполля ў усаблівасці, ён  дае адчуць соль яе ідэйнага зместу, яе пафас.
У 30-я гады творы Герасіма Праменя з'явіліся ў левых і народна-франтавых выданнях: "Беларускай газеце", "Літаратурнай старонцы", польскім маладзёжным штотыднёвіку "Poprostu".
Літаратура:
Палховіч,Т. Паэты-змагары: [Прамень Герасім]/ Т.Палховіч // Памяць: гіст. - дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. -Мн., 1997. - С.87.


На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.