Краязнаўчы праект
Граніт Пятрусь
(Іван Пятровіч Івашэвіч)
(11.01.1909-14.01.1980)

    Нарадзіўся П.Граніт ў вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Рана давялося яму выконваць усю цяжкую работу па гаспадарцы. Шмат нягод перажыў у складаныя часы грамадзянскай вайны. Вучыўся прыхваткамі ў розных настаўнікаў. У 1927-1939 гг. працаваў брукарам у родных мясцінах. Пад уплывам вызваленчага руху перыяду Грамады, пад непасрэдным уздзеяннем П.Граніт пачаў пісаць вершы, уключыўся ў культурна-асветныя справы і падпольную рэвалюцыйную барацьбу на вёсцы. У 1930 г. уступіў у рады КПЗБ. Не раз арыштоўваўся, зведаў катаванні ў дэфензіве. Першы верш апублікаваў у 1933 г. у віленскай “Беларускай газеце”. Друкаваўся ў газетах “Наша воля”, “Беларускі летапіс” і інш. У час Айчыннай вайны П.Граніт – сувязны партызанскай брыгады “Барацьба”. Вершы яго адлюстроўваюць нянавісць да фашысцкіх акупантаў. Пасля вайны скончыў завочна Навагрудскае педвучылішча (1950), працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945-1971). Выдаў зборнік вершаў для дзяцей “Сцяжынка” (1978).
    Памёр П.Граніт 14.1.1980 года.
    Творчы лёс П.Граніта досыць характэрны для яго пакалення, якое ва ўмовах заходнебеларускай рэчаіснасці найбольш саматугам набывала і адукацыю, і літаратурныя навыкі. Але паэтычнае слова самадзейных аўтараў, пастаўленае на службу нацыянальна-вызваленчаму руху, мела вялікі грмадскі рэзананс. Вершы іх завучвалі на памяць. Чыталі на сходах і мітынгах, перадавалі ў рукапісах.
Літаратура:
Пятрусь Граніт // Пяткевіч,А.М. Пісьменнікі прынёманскага краю / Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў БССР, абласная арганізацыя таварыства аматараў кнігі.
    Граніт Пятрусь // Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. – Гродна, 2000. – С.73.
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада – Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.