Грыб Мечыслаў Іванавіч
(28.09.1938)
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, ў в. Савічы Дзятлаўскага раёна, беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Заслужаны юрыст Беларусі (1994). У 1992 г. прысвоена званне генерал-лейтэнанта міліцыі. Скончыў у Дзятлаве СШ № 1, у Львове пажарна-тэхнічнае вучылішча (1959). Працаваў інспектарам міліцыі Бліскага райвыканкама Віцебскай вобласці. З 1962 па 1981 гг. служыў у органах унутраных спраў Віцебска і Віцебскай вобласці (скончыў завочна юрфак БДУ ў 1967 г.). З 1981 г. - начальнік управы ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. З 1990 г. дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. З 1994 па 1996 гг. - старшыня Вярхоўнага Савета РБ. Пазней нядоўга працаваў адвакатам. Аўтар кніг "Беларусь на шляхах незалежнасці" (1994), "На гістарычных скрыжаваннях" (1996).
Літаратура:
Грыб Мечыслаў Іванавіч, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. - Мн., 1997. - Т.5. - С.468-469.
Грыб Мечыслаў Іванавіч, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь // Энцыклапедычны даведнік. - Мн., 1995. - С.252.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.