Краязнаўчы праект
Грахнёў
Аляксандр Васільевіч
генерал-маёр ВПВ
(21.09.1947)

    Грахнёў Аляксандр Васільевіч нарадзіўся 21 верасня 1947 года ў г.п. Наваельня Гродзенскай вобласці. У 1965 годзе скончыў Наваельнянскую сярэднюю школу і паступіў у Ленінградскае артылерыйскае вучылішча, якое скончыў на выдатна ў 1968 годзе, пасля чаго праходзіў службу на пасадзе камандзіра ўзвода і камандзіра батарэі ў Запаляр'і Мурманскай вобласці і Чэхаславакіі. У 1971 годзе паступіў у Ленінградскую артылерыйскую акадэмію, якую скончыў на выдатна ў 1975 годзе. Пасля таго, як скончыў акадэмію, быў назначаны на пасаду намесніка камандзіра артылерыйскага палка ў паветрана-дэсантныя войскі. У снежні 1976 года быў назначаны на пасаду камандзіра артылерыйскага палка ў ВПВ, якім камандаваў 5 год з снежня 1976 па снежань 1981 года. У снежні 1981 года быў назначаны на пасаду намесніка камандзіра дывізіі ў Закаўказскі ваенный округ (Азербайджан). У 1983 - 1984 гадах прымаў удзел у баях Афганістана. Восенню 1984 (верасень) быў пераведзены ў г. Маскву ў штаб ВПВ на пасаду знамесніка начальніка артылерыі ВПВ.
У 1983 - 1984 гадах прымаў удзел у баях Афганістана. Восенню 1984 (верасень) быў пераведзены ў г. Маскву ў штаб ВПВ на пасаду намесніка начальніка  артылерыі ВПВ. З 1989 па 1991 год вучыўся ў ваеннай акадэміі Генеральнага  штаба ВС СССР, пасля яе быў назначаны на пасаду начальніка артылерыі ВПВ.
    Прысвоены воінскія звання:
- лейтэнант - 1968 год,
- ст. лейтэнант - 1972 год,
- капітан - 1975 год,
- маёр (датэрмінова) - 1975 год,
- падпалкоўнік (датэрмінова) - 1977 год,
- палкоўнік - 1982 год,
- генерал-маёр -1992 год.
Літаратура:
Грахнёў Аляксандр Васільевіч // З архіва музея Гімназіі № 1 г. Дзятлава.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.