Краязнаўчы праект
Гусеў Павел Паўлавіч
(23.08.1940-2009)

    Нарадзіўся  на ст.Борзя Чыцінскай вобласці. У 1946г. сям'я пераехала ў г. Ваўкавыск. А ў 1956г.- у Гродна. Тут скончыў школу, а затым Гродзенскі медыцынскі інстытут. Працаваў галоўным урачом Пенюскай участковай бальніцы Ваўкавыскага раёна. З 1966г. працаваў урачом-ардынатарам Дзятлаўскай раённай бальніцы. З 1968г. - намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні сельскага насельніцтва. На гэтай пасадзе Гусеў П.П. праявіў сябе добрым арганізатарам аховы здароўя. Пры яго актыўным удзеле было адкрыта 12 новых фельчарска-акушэрскіх пунктаў, дзве сельскія амбулаторыі. Пад кіраўніцтвам П.П.Гусева ў раёне створана     Асацыяцыя хворых цукровых дыябетам, праводзіцца абследаванне дзяцей на захворванне шчытападобнай залозы. Павел Паўлавіч з'яўляўся старшынёй атэстацыйнай камісіі пры райбальніцы, адказваў за вучобу кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі, вучыўся сам. У 1992г. П.П.Гусеву прысвоена вышэйшыя кваліфікацыйныя катэгорыі па сацыяльнай гігіене, арганізацыі аховы здароўя і эндакрыналогіі.
    Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
    Памёр у 2009 годзе.
Літаратура: Гусеў Павел Паўлавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. - Мн., 1997. - С. 346.   

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.