Ісраэль Меір
(1838-1934)
Ісраэль Меір нарадзіўся, як лічаць, у 1838 годзе (а, па яўрэйскім календары ў 5598), у беларускім мястэчку Дзятлава (па-яўрэйску - Жотл) у сям'і рабіна Ар'е Зеева - выпускніка Валожынскай ёшывы (сярэдняй іўдзейскай навучальнай установы). Яго бацька большую частку свайго дарослага жыцця выкладаў у віленскім аддзяленні Валожынскай ёшывы і вучыў дзяцей заможных гараджан-віленчукоў. Яго малы сын напачатку займаўся ў хедэры (пачатковай іўдзейскай навучальнай установе).
Неўзабаве настаўнікі Ісраэля Меіра, здзіўленыя ведамі пачаткоўца, бліскучай памяццю і прагай да вучобы параілі бацьку забраць хлапчука ў Вільню, каб ён змог там вучыцца ў найлепшых выкладчыкаў Торы (першая частка Танаха, або інакш - пяць свяшчэнных кніг), а, магчыма, і ў асяроддзі вучоных. І сапраўды, дэманстрацыя ведаў і здольнасцяў 9-гадовага хлапчука перад найбольш знакамітымі віленскімі знатакамі Торы ўразіла апошніх і прывяла да таго, што яго, па-першае, пакінулі ў Вільні, а, па-другое, дазволілі займацца ў класе з найздольнейшымі падлеткамі, значна старэйшымі за малога вучня.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.