Краязнаўчы праект
Жолабаў Іван Аляксеевіч
(26.07.1917-1983)

    Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Гара Халмагорскага раёна Архангельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на камсамольскай рабоце, журналістам у архангельскіх работах "Штурм", "Паўночны камсамолец", "Праўда поўначы". У час фінскай вайны добраахвотна ўступіў у лыжны батальён, які быў сфарміраваны камсамолам Поўначы.
    Вялікая Айчынная вайна застала І.А.Жолабава студэнтам другога курса Свярдлоўскага інстытута журналістыкі. У 1941г. ён - добраахвотнік Чырвонай Арміі. Яго накіроўваюць у Хабараўскую школу НКУС, пасля заканчэння якой Жолабаў паступае ў распараджэнне спецадзела Заходняга фронта. З 2 жніўня 1943 г.І.А.Жолабаў пад мянушкай "Капітан Меверный" узначальвае атрад спецыяльнага прызначэння "Дружба" аказаў вялікую дапамогу наступаючым часцям і злучэнням 10-га Беларускага фронта ў правядзенні аперацыі па вызваленню Гомеля, Рэчыцы і многіх іншых населеных пунктаў. Выканаўшы аператыўна-дыверсійныя заданні, народныя мсціўцы злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі і ў поўным саставе вярнуліся ў Маскву, каб атрымаць новае заданне.
    На гэты раз ім загадалі зрабіць высадку на парашутах каля р.Нёман, у Ліпічанскай пушчы Дзятлаўскага раёна. Аператыўнае становішча было тут вельмі складанае. Буйныя нямецкія гарнізоны стаялі ў Дзятлаве, Казлоўшчыне, Наваельні, Навагрудку і іншых населеных пунктах, а таксама ўздоўж чыгункі Ліда - Баранавічы і  Ліда - Гродна. 
    Пасля вызвалення Дзятлаўскага раёна штаб атрада "Дружба" некаторы час знаходзіўся ў Дзятлаве, удзельнічаў у аднаўленні Савецкай улады ў раёне.
    Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны І.А.Жолабаў працуе ў органах КДБ. У маі 1951г. ён быў пераведзены ў Алтайскае ўпраўленне. 20 снежня 1967 г. па стану здароўя Іван Аляксеевіч ідзе ў адстаўку.
    Радзіма высока ацаніла баявыя і працоўныя заслугі І.А.Жолабава, узнагародзіўшы яго двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, многімі медалямі. Яму прысвоена званне Ганаровага чэкіста СССР.
Літаратура:
    Жолабаў Іван Аляксеевіч // Памяць: гіст. - дакум. хроніка. - Мн.,1997. - С.198.
    Жолабаў Іван Аляксеевіч // Их именами названы: энциклопедический справочник. - Мн., 1987. - С.29.
    Палховіч,Т. Камандзір спецатрада "Дружба" / Т.Палховіч. // Перамога. - 2007. - 28 ліпеня. - С.2; 2005. - 30 красавіка. - С.3.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.