Канюшкевіч (дзявочае Дзядовіч)
Марыя Восіпаўна
(07.11.1941)
Нарадзілася ў в.Погіры Дзятлаўскага раёна, беларускі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1991), з сялянскай сям'і. Скончыла Дзятлаўскую СШ № 1. Затым - факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання (1964) і аддзяленне рускай мовы і літаратуры філфака (завочна, 1975) Гродзенскага педінстытута. Выкладала рускую і беларускую мову і літаратуру, нямецкую мову ў Наваельнянскай школе рабочай моладзі Дзятлаўскага раёна (1964-1970). Была адказным сакратаром камісіі па справах непаўналетніх пры Лідскім гарвыканкаме (1970-1972), настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў 8-годцы № 5 г. Ліды (1972-1975). З 1975 г. выкладае на кафедры рускай мовы Гродзенскага педінстытута. У 1975 г. скончыла завочна аспірантуру на кафедры рускай мовы БДУ. З 1980 г. - загадчык кафедры рускай мовы Гродзенскага універсітэта, адначасова ў 1992-1993гг. - дэкан філфака Гродзенскага універсітэта імя Я.Купалы. Вывучае граматычныя катэгорыі рускай і беларускай моваў у іх супастаўляльных адносінах. Друкуецца з 1976 г. Выдала на рускай мове кнігі: "Сінтаксіс блізкароднасных моваў: тоеснасць, падобнасць, адрозненні" (1989), "Я рускай вучуся …"(1990, у сааўт.), "Сінтаксіс рускай і беларускай моваў: падобнасць і адрозненне" (1994, усааўт.), "Руская мова. Сінтаксіс". Ч.І.(1996, у сааўт.).
За гады сваёй даследчыцкай дзейнасці вучоны-мовазнавец М.І.Канюшкевіч апублікавала звыш 100 навуковых работ.
Літаратура:
Бараноўскі, П.М. Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна / П.М.Бараноўскі // Памяць: гіст. -дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. - Мн.,1997. - С. 343\
Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна // Перамога. - 2006. - 20 снежня. - С.1.
Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т . - Мн., 1999. - Т.8. - С.18.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.