Кірыенка (дзявочае Лішык)
Кацярына Рыгораўна
(08.09.1940)
Нарадзілася ў мяст. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна, беларускі географ, эканаміст, педагог. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт. У 1957 годзе ў Казлоўшчыне скончыла сярэднюю школу. У 1957-58 гг. , у Оршы вучылася ў школе ФЗВ пры мясцовым ільнокамбінаце, дзе затым працавала прадзільшчыцай. Скончыла геаграфічны факультэт БДУ. Настаўнічала ў Капыльскім раёне. Была навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея. З 1970 па 1987 гг. працавала малодшым, затым ст. навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі (у 1980г. завочна скончыла аспірантуру). З 1987г. дацэнт кафедры эканамічнай геаграфіі Беларускага педагагічнага універсітэта. Друкуецца з 1977 г. (у Беларусі, Расіі, Літве, Латвіі, Эстоніі). Даследуе праблемы эфектыўнасці развіцця і размяшчэння вытворчых сіл, рацыянальнага прыродакарыстання. Выдала манаграфію "Водныя рэсурсы - фактар размяшчэння прамысловасці" (1981), навучальных дапаможнікаў: "Эканамічная і сацыяльная геаграфія Рэспублікі Беларусь" Ч.І-ІІ (1993), "Сацыяльна-эканамічная геаграфія Рэспублікі Беларусь" (1997).
Літаратура:
Кірыенка Кацярына Рыгораўна // Пяткевіч, А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. - Гродна, 2000. - С. 148-149.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.