Краязнаўчы праект
Каско Аляксандр

    Учарашнія вучні - сённяшнія салдаты. Васемнаццацігадовы юнак, які атрымаў зброю і загад ваяваць, сталее не па днях, а па гадзінах. Шчаслівы той, хто вярнуўся з Афганістана жывым і здаровым. Два гады часу, якія адняла ў маладосці вайна, помняцца былым салдатам як жыццёвая навука, якая глыбокімі рубцамі ўрэзалася ў памяць.
Аляксандр Каско нарадзіўся ў вёсцы Пенчыцы. Пасля заканчэння школы ў Дзятлаве атрымаў спецыяльнасць вадзіцеля ў Казлоўшчынскім СПТВ-15. Ён вырашыў не спыняцца на дасягнутым і паступіў у Пінскі індустрыяльны тэхнікум, які паспяхова скончыў.
    У 1980 годзе, па заканчэнні вучобы, Аляксандр Каско быў прызваны на службу разам з іншымі юнакамі з Гродзеншчыны. Спачатку праходзілі перападрыхтоўку ў Туркменістане па спецыяльнасці "вадзіцель бронетранспарцёра".  Але ведалі, што далейшы шлях - у Афганістан. Служба праходзіла ў мотастралковай часці горада Ташкургана. Літаральна некалькі месяцаў пабылі ў часці, астатні час - на выязных заданнях: ездзілі па кішлаках, адшуквалі душманаў і абясшкоджвалі іх. Мясцовыя жыхары днём, здавалася б, мірныя і дрбразычлівыя, ноччу маглі ўзяцца за зброю. Жыццё афганскае - палявыя ўмовы: атрымлівалі ў паходы сухі паёк, елі стоячы, спалі ў палатках. Так і жылі ад адной баявой аперацыі да другой.
    Як вадзіцель БТРа, Аляксандр Каско неаднаразова ўдзельнічаў у перамяшчэнні калонаў па шляху Тэрмез-Кабул, які салдаты называлі дарогай жыцця. На гэтым шляху чалавечае жыццё і смерць аддзяляліся адным імгненнем, адным узрывам, адным абстрэлам. Удзельнікі калоны выязджалі з месца назначэння і не ведалі напэўна, дабяруцца да канца шляху ці не. ён вярнуў. Многія сябры і землякі загінулі на афганскай зямлі або атрымалі раненні, лячыліся ў шпіталях. Аляксандра Каско Бог мілаваў: у 1982 годзе ён вярнуўся ў родныя мясціны, афганская вайна працягвалася ўжо без яго ўдзелу.
    Дома  ўладкаваўся на пасаду майстра ў СПТВ-15,  дзе калісьці сам вучыўся. З'явілася ўласная сям'я, дзеці - новы сэнс і радасць жыцця. Цяпер працуе вадзіцелем у Дзятлаўскім лясгасе: водзіць вялікагрузную машыну і  часам згадвае, як калісьці вадзіў армейскі БТР. Сын Аляксандра Каско, ужо зусім дарослы   хлопец, які праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў Слоніме. Калі ты патрэбен Радзіме - павінен служыць ёй сумленна і годна."- адказаў Аляксандр Каско.
Літаратура:
Ступчык,Н. Выпрабаванне боем: [Пра Аляксандра Каско]/ Н.Ступчык; фота // Перамога. - №12.- 2008. - 13 лютага. - С.2.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.