Козел Іван Мікалаевіч
(1962)
Нарадзіўся Козел Іван ў в.Нёвда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1977г. скончыў Герніцкую васьмігадовую школу Дзятлаўскага раёна. З 1977 г. па 1981 г. вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці мастак роспісу па дрэве. З 1981г. па 1983г. - служба ў Савецкай Арміі. У 1984 г. працаваў мастаком-афарміцелем ў аўтабазе № 16 г.п.Дзятлава. З 1985 г. па 1990 г. працаваў мастаком-афарміцелем ў трамвайна-тралейбусным упраўленні г.Мінска. Займаўся ў студзіі ДК трактарнага завода. З 1990 па 1996 гг. вучыўся ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў на аддзяленні жывапісу. Выкладчыкі М.В.Данцыг, А.А.Марачкін. У 1997-2000 гг. стажыраваўся ў творчых Акадэмічных майстэрнях Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь (кіраўнік М.А.Савіцкі).
У 1997г. - удзельнік міжнароднага плэнару маладых мастакоў СНГ (г.Бішкек, Кіргізія). У 1998г. удзельнік фестываля "Творчество молодых" г.Масква. Расійскі Фонд культуры. Творы мастака знаходзяцца ў фондзе Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, Дзятлаўскім Дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі, прыватных зборах Беларусі, ЗША.
З 1999 г. - член Беларускага саюза мастакоў. З 2001 г. - выкладчык Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка.
Літаратура:
Палховіч,Т. Мастакі з Дзятлаўшчыны / Т.Палховіч // Перамога. - 2007. - 29 снежня. - С.3.
Міхайлава,І. Родам з Дзятлаўшчыны / І.Міхайлава // Культура. - 2005. - 20 верасня. - С.14.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.