Краязнаўчы праект
Козел Юрый Мікалаевіч
(08.08.1968)

    Нарадзіўся Козел Юрый Мікалаевіч ў сям'і калгаснікаў в. Гнаінскія Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1983 г. скончыў 8 класаў Дзятлаўскай сярэдняй школы № 2, удзельнічаў у школьных выставах. У 1983-1986 гг. Вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці: чэканшчык мастацкіх і ювелірных вырабаў. Дыпломная работа была прысвечана У.С.Высоцкаму. Козел удзельнічаў у выставах вучылішча. Калі скончыў вучылішча, быў накіраваны на работу ў мастацкую майстэрню раённага Дома культуры г.п. Дзятлава. З 1986 па 1988 гг. - служба у войску. З 1988 па 1989гг. працаваў мастаком-афарміцелем на прадпрыемстве "Мінскдрэў". У 1989г. выехаў у Ленінград, дзе займаўся на падрыхтоўчых курсах пры Вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя В.І.Мухінай. У 1992 г. паступіў у Беларускую Акадэмію мастацтваў - аддзяленне станкавы жывапіс. Удзельнічаў у выстаўках ВУЗа і Рэспубліканскіх выстаўках. У 1998г. скончыў вучобу ў БелАІ. Дыпломная работа: "Мядзельская легенда". Вучыўся ў А.А.Марачкіна, М.В.Данцыга. У 1998-2000гг. стажыроўка ў Творчых Акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Савіцкага М.А. У 1995г.- выстаўка жывапісу братоў Козела Івана і Козела Юрыя ў Дзятлаўскім музеі народнай славы. У 2001г. персанальная выстаўка (разам з І.Козелам) г.Мінска мастацкая галерэя "Lasandr" музей гісторыі кіно, з 1995г. - удзельнік рэспубліканскіх мастацкіх выставаў. Член Саюза мастакоў Беларусі з 2000 г. У 2003 г. - персанальная выстаўка ( разам з І.Козелам) г.Мінск мастацкая галерэя "ONIK" музей гісторыі беларускага кіно.
Асноўныя творы: "Мядзельская легенда" (дыпломная работа) 1998 год, "Ефросиньевский монастырь" 1997 год, "Художник и осень" 1997 год, "Ожидание" 1998 год, "Брошенное" 1998 год, "Край озёр" 1998 год, "Лодки" 1993 год, "У воды" 1998 год, "Бабушка" 2000 год, Золотой вечер" 2004 год.
    Творы мастака знаходзяцца ў музеі Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, у прыватных зборах Рэспублікі Беларусь і за мяжой.
Літаратура:
    Палховіч,Т. Мастакі з Дзятлаўшчыны / Т.Палховіч // Перамога. - 2007. - 29 снежня. - С.3. Міхайлава,І. Родам з Дзятлаўшчыны / І.Міхайлава // Культура. - 2005. - 20 верасня. - С.14.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.