Краязнаўчы праект
Кугейка Міхаіл Міхайлавіч
(03.04.1948)

    Міхаіл Міхайлавіч Кугейка нарадзіўся 3 красавіка 1948 года ў вёсцы Погіры. Вучыўся ў Погірскай пачатковай школе, пазней - у школе-васьмігодцы ў Норцавічах. У 1963 годзе Міхаіл закончыў 8 класаў СШ № 2 і паступіў у Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, пасля заканчэння якога працаваў на Мінскім аўтазаводзе інжынерам-тэхнолагам. У 1968 годзе Міхаіл Кугейка стаў студэнтам фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1971 года пачынаецца яго працоўная і навуковая дзейнасць у БДУ: спачатку тэхнікам на кафедры ядзернай фізікі, пазней - навуковым супрацоўнікам у навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем пры БДУ.
    У 1984 годзе Міхаіл Міхайлавіч абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук. 3 1988 года працаваў на кафедры квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі БДУ. У 1994 годзе Міхаіл Міхайлавіч абараніў доктарскую дысертацыю. 3 верасня 1997 года ён з'яўляецца загадчыкам кафедры квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі БДУ. У 2003 М.М.Кўгейка было прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці "Фізіка". Разам з педагагічнай дзейнасцю Міхаіл Міхайлавіч актыўна займаецца навуковай працай. Ён - аўтар дзвюх манаграфій, трох вучэбных дапаможнікаў, больш трохсот навуковых вучэбна-метадычных публікацый, з якіх звыш пяцідзесяці - аўтарскія пасведчанні і патэнты на вынаходніцтва.
    Заслугі М. М. Кугейкі адзначаны Ганаровымі граматамі Міністэрства асветы Рэспублікі Беларусь, БДУ, стыпендыяй і персанальнай надбаўкай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за навуковую і педагагічную дзейнасць.
Літаратура:
Палховіч,Т. Вучоны-фізік і педагог: [Кугейка Міхаіл Міхайлавіч] /Т.Палховіч // Перамога. - 2008. - 2 красавіка. - С.3.

    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю