Краязнаўчы праект
Лакіза Вадзім Леанідавіч
(28.7.1970)

    Лакіза Вадзім Леанідавіч  нарадзіўся ў в. Явар Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобласці, беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2004). Скончыў Гродзенскі універсітэт (1992). 3 1994 у ІГ НАН Беларусі, з 2007 загадчык аддзела. Займаецца вывучэннем старажытнасцей неаліту і бронзавага веку, матэрыяльнай і духоўнай культуры першабытнага насельніцтва Заходняй Беларусі. Вылучыў у познім неаліце і раннім перыядзе бронзавага веку Беларускага Панямоння групу помнікаў тыпу Бершты-Русакова і Падгорнаўскую групу помнікаў кола культур шнуравой керамікі, нёманскую і верхнянёманскую (русаковіцкую) групы помнікаў тшцінецкага культурнага кола. Выявіў і абследаваў звыш 200 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей. Даследаваў раскопкамі шматкультурныя  паселішчы Пархуты-1,2,  Прырэчча-2, Падгорная-4 (р. Шчара), Мацеўчукі-1 (р. Лебяда), Бершты-2 (р. Котра), Дакудава-5 (р. Нёман), Вілы-1, 2, Каменюкі 6 (р. Лясная Правая), Жылічы-2 ГЭС, 3 ГЭС, 4 ГЭС, 5 ГЭС, Славічы-1 ГЭС, 2 ГЭС, Кавальцы-3 Турыст, Берагавы-1 ГЭС, 2 ГЭС, Сіўкава-1 ГЭС, Коматава-2 ГЭС, 4 ГЭС, 6 ГЭС, Пужычы ГЭС (р. Нёман). 3 2007 арганізуе і праводзіць археалагічныя даследаванні ў зонах новабудоўляў, у т.л. ў зонах будаўніцтва Гродзенскай гідраэлектрастанцыі (ГЭС), Астравецкай АЭС і інш.
Тв:. К проблеме позднего неолита н начала бронзового века Северо-Западной Беларуси // Человек, адаптация, культура:  к юбилею С.В. Ошибкиной.М., 2008; Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку Беларускага Панямоння. Мінск, 2008; Археалагічныя помнікі беларускай часткі Аўгустоўскага канала // Августовский канал и современный экотуризм. Пултуск; Минск; Гродно, 2008; Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2009 (у сааўт.); Беларусь: Народ. Государство. Время. Минск, 2009 (у сааўт.); Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929-2009 гг.). Минск, 2009 (у сааўт.); Вывучэнне помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Белавежскай пушчы ў 2007 годзе // МАБ. 2009. Вып. 17.
Літаратура:
Лакіза Вадзім Леанідавіч, беларускі археолаг //Археалогія беларусі: энцылапедыя.  У 2 т. - Т.2. Л-Я.- Мінск,2011. - С.6-7.


    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю