Лакотка Аляксандр Іванавіч
(25.01.1955)
Нарадзіўся ў в.Кузьмічы Дзятлаўскага раёна, у сям'і настаўнікаў. Службовыя перамяшчэнні вымушалі бацькоў пераязджаць, 8-годку скончыў у в. Ісерна на Случчыне, сярэднюю школу ў в. Падарэссе Старадарожскага раёна. З 1972 па 1977 гг. вучыўся на архітэктурным факультэце Беларускага палітэхнічнага інстытута. Працаваў архітэктарам у інстытуце "Праектсельбуд", беларускі этнограф, мастацтвазнавец, доктар гістарычных навук. З 1982 па 1989гг. працуе кіраўніком архітэктурнай майстэрні Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. У 1985г. скончыў завочна аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўца, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. Быў намеснікам дырэктара Беларускага музея народнага дойлідства і побыту. З 1995г. - у Інстытуце МЭФ Нацыянальнай Акадэміі навук (загадчыкам аддзела дойлідства, з 1997г. - намеснікам дырэктара па навуковай рабоце). Вывучае народныя архітэктурныя традыцыі Беларусі, даўнюю архітэктуру беларускіх гарадоў. Распрацоўвае праекты рэстаўрацыі помнікаў культуры. Выдаў кнігі: "Сцежкамі дзядоў" (1986), "Беларускае народнае дойлідства: сярэдзіна ХІХ-ХХ ст." (1991, на рус. мове), "Пад стрэхамі прашчураў" (1995), "Нацыянальныя асаблівасці архітэктуры Беларусі" (1999).
Літаратура:
Лакотка Аляксандр Іванавіч // Пяткевіч, А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. - Гродна, 2000. - С.175-176.
Піліпенка, М.Ф. Лакотка Аляксандр Іванавіч / М.Ф.Піліпенка // Весці НАН Беларусі / Беларуская нацыянальная бібліятэка. Серыя гуманітарных навук. - 2005. - №1. - С.124-125.
Палховіч,Т. Вучоны ў галіне архітэктуры / Т.Палховіч // Перамога. - 2005. - 29 студзеня. - С.2.
С.А. Сергачоў / Лакотка Аляксандр Іванавіч / С.А.Сергачоў // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. - Мн., 1999. - Т.9. - С.108.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.