Краязнаўчы праект
Мацюк Уладзімір Іосіфавіч
(12.06.1902-1989)

    Нарадзіўся у горадзе Беласток, ПНР, беларускі самадзейны разьбар па дрэве. Жыў у г.п. Дзятлава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1940г. Асноўная тэматыка твораў (рэльеф, круглая скульптура) - гісторыя беларускага народа, сялянская праца. Сярод твораў: "Араты" (1940), "З данясенням" (1945), "Дудар", "Тры пакаленні у барацьбе за Радзіму" (абодва ў 1954г.), "Скончаны працоўны дзень", "Гэта было даўно", "Стары на прызбе", "Начлег", "Вязень", "Гарачы дзень", "Свету - мір", "Жанчына з граблямі", "Жывёлавод" (усе ў 1950-я гг.). Скульптурная прапрацоўка формы ў работах У.І.Мацюка вылучаецца мноствам дробных парэзаў, якія памагаюць выявіць пластыку фігур. Работы Мацюка знаходзяцца ў дзяржаўным музеі этнаграфіі ў Ленінградзе, музеях РБ.
Літаратура:
    Мацюк Уладзімір Іосіфавіч // Памяць: гіст. -дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна.- Мн., 1997. -  С.343.
    Мацюк Уладзімір Іосіфавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.- Мн., 1986. - Т.3. - С. 489-490.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.