Краязнаўчы праект
Матвееў Яўген
(02.12.1937-2005)
   
    Нарадзіўся Матвееў Яўген ў в. Ракітня Пыталаўскага раёна на Пскоўшчыне. З дзіцячых гадоў, як і многія дзеці ваеннай пары, зведаў беднасць і голад. Бацька загінуў на фронце ў 1945-ым годзе, маці адна гадавала траіх дзяцей. Менавіта тады, у дзяцінстве, у цяжкі пасляваенны час Яўген пачаў пісаць вершы. У саракавыя і пяцідзесятыя гады ён закончыў Ракітнянскую пачатковую і Пыталаўскую сярэднюю школы. У 1963-м г. закончыў Мінскі медыцынскі інстытут і быў накіраваны ў рэспубліканскі тубсанаторый "Наваельня", дзе адпрацаваў больш сарака гадоў. Спачатку урачом - фтызіятрам, загадчыкам аддзялення санаторыя, на працягу 15-ці гадоў - намеснікам галоўнага ўрача па медыцыне.
Яўген Аляксеевіч ўсё сваё жыццё прысвяціў рабоце з людзьмі і сам быў прыкладам добрасумленных адносін да прафесійнага абавязку. У 1972 г. быў узнагароджаны значком "Выдатнік аховы здароўя".
Жыхарам Дзятлаўшчыны ён вядомы, як таленавіты чалавек, мастак, паэт. З-пад яго пяра выйшлі ў свет восем зборнікаў паэзіі:
"Укажет сердце мне дорогу"
"Душа слова молитвы ищет"
"Храня любви небесный свет"
"Звёзды над родным приютом" і іншыя.
    Валодаючы шматгранным талентам, Яўген Аляксеевіч шмат гадоў займаўся разьбой па дрэву, многія яго работы перайшлі ў фонд Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і неаднаразова выстаўляліся на абласных выстаўках.
Валодаючы выдатнымі задаткамі акцёра і рэжысёра, ён стварыў у тубсанаторыі самадзейны тэатр і доўгія гады кіраваў ім.
Літаратура:
    Л. Ананич. Все корни в Новоельне … / Л.Ананич // Рэспубліка. - 2000. - 5 лютага. - С. 4.
    Бандарэнка,У. Паэзія праўды / У. Бандарэнка // Перамога. - 1995. - 27 снежня.- С. 3.
    Канюшкевіч.М. "Мёд яго паэзіі саладзей ад пчалінага" / М.Канюшкевіч // Перамога. - 2005. - 1 чэрвеня. - С.3.
    Сёмкіна,С. Душа слова молитвы ищет: на соискание союзной премии / С.Сёмкина // Белорусская нива. - 2003. - 20 сентября. - С. 6.


На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.