Краязнаўчы праект
Місарэвіч Яўген Аляксандравіч
(26.06.1932)

    Нарадзіўся ў в. Погіры Дзятлаўскага раёна, у сям’і селяніна. Беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. У роднай вёсцы скончыў пачатковую школу, у в.Нагародавічы скончыў сямігодку. Працаваў старшым піянерважатым у Дзятлаўскай СШ і вучыўся тут у вячэрняй школе. У 1951 г. скончыў 10 класаў і 6-месячныя курсы ст.піянерважатых пры ЦК ЛКСМБ. Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута . Быў намеснікам загадчыка аддзела па рабоце сярод школьнай і студэнцкай моладзі Гродзенскага абкама камсамола, сакратаром Радунскага райкома камсамола, сакратаром Гродзенскага абкама камсамола, сакратаром Смаргонскага райкома КПБ, Гродзенскага абкама КПБ. У 1970-1982 гг. узначальваў Камітэт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Гродзенскага аблвыканкама. З 1982 г. выкладаў на кафедры гісторыі КПСС Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. З 1944 г. – вядучы спецыяліст па прафарыентацыі, адначасова выкладчык гісторыі Беларусі гэтага інстытута. Друкуецца з 1970 г. Выйшла яго кніга “На вызваленай зямлі”. “І.С. Дварчанін. Гісторыка-біяграфічны нарыс” (Гродна, 1995).
Літаратура:
    Місарэвіч Яўген Аляксандравіч // Пяткевіч, А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. – Гродна, 2000. – С.212.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.