Краязнаўчы праект
Новік Вера Міхайлаўна
(16.01.1948)

    (Дзявочае прозвішча Пузач), нарадзілася ў сялянскай сям’і, в. Малая Воля Дзятлаўскага раёна, беларускі і марыйскі гісторык, педагог. У 1985 г. стала кандыдатам гістарычных навук, а ў 1988 г. дацэнтам. Скончыла сямігодку ў роднай вёсцы, сярэднюю школу скончыла ў мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Працавала тут настаўніцай і завочна вучылася на гістарычным факультэце Беларускага Дзяржаўнага універсітэта, які скончыла ў 1974 г. У 1979 г. па сямейных абставінах пераехала ў г. Йашкар-Алу і займалася там краязнаўствам. З 1980 г. выкладае на кафедры ўсеагульнай гісторыі Марыйскага універсітэта. Завочна скончыла аспірантуру на кафедры сярэдніх вякоў Ленінградскага універсітэта. Навуковыя інтарэсы звязаны з гісторыяй грамадскай думкі Беларусі 16 стагоддзя.
Літаратура:
     Новік Вера Міхайлаўна // Пяткевіч, А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. – Гродна, 2000. – С.228-229
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.