Краязнаўчы праект
Петрыкевіч Міхаіл Фёдаравіч
(1913-1992)

    Нарадзіўся ў 1913 г. у в. Падкасоўе Навагрудскага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1949 г. Працаваў настаўнікам Дзятлаўскай СШ № 1. Званне прысвоена ў 1965 г.

Чалавек жыве, пакуль жыве аб ім памяць…

Шчыра любіць, берагчы і развіваць усё роднае, клапаціцца пра народную памяць - вось галоўнае ў чым усё жыццё быў перакананы Міхаіл Фёдаравіч. Стварэнне музея спачатку ў Валеўскай школе, затым стварэнне музея ў Дзятлаве - справа Міхаіла Фёдаравіча вялікай вартасці.
Дзятлаўскі музей народнай славы, урачыста адкрыты 5 мая 1968 года, быў адным з першых музеяў народнай славы ў рэспубліцы, адным з лепшых музеяў. Міхаіл Фёдаравіч пачаў з нуля, і дзякуючы яго самаадданай і напружанай працы ўсяго праз год музей ужо прымаў першых наведвальнікаў. Так цярпліва, мэтанакіравана і любоўна сабраць рэчы мог толькі чалавек, які глыбока і самааддана любіў свой край, свой народ, сваю радзіму.
Міхаіл Фёдаравіч падараваў дзятлаўчанам іх гісторыю, падараваў МУЗЕЙ. Дзякуй яму за гэтую справу !
Аставіць пасля сябе такі адметны след, такую добрую памяць заслугоўвае вялікай удзячнасці. Міхаіла Фёдаравіча і сёння помняць, ведаюць і шануюць. Афiцыяльны рэсурс ...

Літаратура: Петрыкевіч Міхаіл Фёдаравіч // Памяць: гіст. - дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. - Мн., 1997. - С. 337.   

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.