Радзіеўскі Міхаіл Васільевіч
(25.06.1936)
Нарадзіўся ў в. Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990). Прафесар (2000). Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут (1957). З 1981 г. працуе ў навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. у Беларускай політэхнічнай акадэміі. Навуковыя працы па планаванні на прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытворчасцю, развіцці маркетынгу і інавацыйных тэхналогій і вывядзенні з крызіснага стану беларускіх прадпрыемстваў.
Літаратура:
Радзіеўскі Міхаіл Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т – Т.13. – Мн., 2001. – С.219.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.