Краязнаўчы праект
Корсак Раймонд
(31.08.1768-1817)

    Нарадзіўся ў в. Жукоўшчына Дзятлаўскага раёна, польскі паэт. Вучыўся ў піяраў у Варшаве. Вывучаў права ў Кракаўскім універсітэце. Служыў у войску. Працаваў у Літоўскай скарбнай камісіі. З пач. 90-х жыў у Гродне. Удзельнічаў у паўстанні 1794 г. Быў арыштаваны расійскімі ўладамі, зняволены ў Гродне і Вільні. З 1797 г. - на Падоле, дзе быў абвінавачаны ў антыдзяржаўнай дзейнасці і зняволены ў Камянцы Падольскім. З 1970-х гадоў друкаваў ў варшаўскіх і віленскіх перыёдыках трагедыі, пасланні, паэмы, оды, байкі, пародыі, эпітафіі. Перакладаў на польскую мову Лафантэна і інш.
Літаратура:
Корсак Раймонд // А.М. Пяткевіч  Людзі культуры Гродзеншчыны : даведнік. - Гродна, 2000. -  С. 155.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.