Краязнаўчы праект




Ражко Вікенцій Іванавіч
(28.02.1948)

    Нарадзіўся ў в.Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна, у сялянскай сям'і, беларускі мастак. Сябра Беларускага Саюза мастакоў. Скончыў сярэднюю школу ў мяст. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута. Выкладаў маляванне ў сярэдняй школе №1 Зэльвы. У 1975г. пераязджае ў Ваўкавыск, дзе працуе ў філіі гродзенскага камбіната "Мастацтва". З 1994 г. выкладае ў Ваўкавыскай педагагічнай вучэльні. Удзельнік выставаў з 1968 г. (у Беларусі, піша партрэты, бытавыя кампазіцыі. Сярод яго твораў: "Партрэт сястры" (1978), Размова" (1987), "Мокрае надвор'е" (1995), "Промні сонца" (1996), "Вясновая цяплынь" (1996) і інш.
Літаратура:   
    Ражко Вікенцій Іванавіч // Пяткевіч.А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. -  Гродна, 2000. -  С.251-252.


На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.