Русін Георгій Паўлавіч
(1893-1944)
Нарадзіўся ў в. Карытніца Лідскага раёна, у сялянскай сям'і. Яго дзіцячыя гады прайшлі ў цяжкай працы і беднасці. Нягледзечы на гэта, хлопчык рана праявіў імкненне і здольнасць да навукі. Ён выдатна закончыў трохкласнае народнае вучылішча, а потым - і Дзятлаўскую, так званую "второклассную", настаўніцкую школу. Пачалася першая сусветная вайна. Сям'я Русіных эваікуіравалася ў Паволжа. Там Георгій Паўлавіч прадоўжыў сваю вучобу і атрымаў званне настаўніка. Да 1920г. працаваў выхавацелем у дзіцячым доме г.Самары. У Паволжы пачаўся голад. Сям'я Русіных вырашыла вярнуцца на радзіму. У 1922г. атрымаў дазвол паступіць на настаўніцкія курсы ў Кракаве. За год авалодаў польскай мовай, здаў экзамены па гісторыі і геаграфіі Польшчы, атрымаў правы натаўніка пачатковай школы. З 1923г. Русін загадвае Карытніцкай пачатковай школай. У 1927г. ён прыняты ў рады Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У 1940г. яго, як вопытнага педагога, назначаюць інспектарам Шчучынскага раённага аддзела народнай асветы. Ды нядоўга давялося займацца любімай справай, пачалася вайна.
Вясной 1942г. Георгій Паўлавіч стаў сувязным першых партызанскіх атрадаў. Народныя мсціўцы далі яму заданне пераехаць у Дзятлава, уладкавацца ў школе і збіраць звесткі аб акупацыйных органах улады і гарнізоне. Таму і прызначылі яго старшынёй дзятлаўскага раённага антыфашысцкага камітэта.
Астанкі замучаных былі перанесены і пахаваны на Дзятлаўскіх могілках. У 1968г. на магіле ўстаноўлены помнік, на якіх высечаны прозвішчы 11 антыфашыстаў-падпольшчыкаў. Імем Русіна названа адна з вуліц Дзятлава.
Літаратура:
Петрыкевіч,М.Ф. Георгій Паўлавіч Русін, падпольшчык-антыфашыст / М.Ф.Петрыкевіч // Памяць: гіст. - дакум. хроніка. - Мн.,1997. - С.202-203.
Георгій Паўлавіч Русін // Их именами названы: энциклопедический справочник. - Мн., 1987. - С.60.
Палховіч, Т. Георгій Паўлавіч Русін / Т.Палховіч // Перамога. - 2005. - 25 мая. - С.1.
Петрыкевіч,М. Георгій Паўлавіч Русін / М.Петрыкевіч // Перамога. - 1984. - 28 чэрвеня. - С.3.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.