Шафарэвіч Міхаіл Васільевіч
(1923-1989)
Нарадзіўся ў 1923 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працоўную дзейнасць пачаў у 1951 г. на Боркаўскім крухмальным заводзе. З 1960г. да выхаду на пенсію працаваў брыгадзірам у саўгасе "Раготна". Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Памёр 20.12.1989 года.
Літаратура:
Шафарэвіч Міхаіл Васільевіч // Памяць: гіст. - дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна. - Мн., 1997. - С.335-336.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.